Амерыканская спявачка Брытні Спірс выклала ў Instagram відэа з момантам, дзе яна ламае нагу. Зорка займалася танцамі ў зале, але ў нейкі момант няўдала ступіла на нагу, і пачуўся хруст.
У подпісы да відэа Брытні напісала, што да гэтага не танчыла 6 месяцаў. Магчыма, гэта і было адной з прычын пералому.
Пазней дыягназ раскрыў яе каханы Сэм Асгара - аказалася, што ў спявачкі пералом плюсневай косткі ступні.
Спасылкі
[1] https://www.instagram.com/p/B9C_PDTg2Eq/?utm_source=ig_embed&utm_campaign=loading
[2] https://zviazda.by/be/tags/brytni-spirs
[3] https://zviazda.by/be/tags/peralom