Аб гэтым журналістам паведаміла старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Людміла МАКАРЫНА-КІБАК. На пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу зацверджана палажэнне аб Маладзёжным савеце (парламенце).
Юныя галасы ў палітыцы
Па словах дэпутата, у склад нацыянальнага маладзёжнага парламента ўвойдуць юнакі і дзяўчаты ва ўзросце 18—31 год — па дзесяць ад кожнага рэгіёна. У першую чаргу гэта перспектыўны кадравы рэзерв.
«Вельмі важна прыцягваць нашу моладзь да ўдзелу ў палітычным, грамадскім жыцці. І маладзёжная палата будзе добрай пляцоўкай для гэтага», — адзначыў падчас пасяджэння старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА.
Перамозе прысвячаецца
На вясенняй сесіі адбудуцца парламенцкія слуханні на тэму «75-годдзе Вялікай Перамогі: гістарычная памяць і патрыятызм — самыя важныя маральныя арыенціры беларускага грамадства і дзяржавы, фактары кансалідацыі ва ўмовах сучасных выклікаў і пагроз».
Па інфармацыі старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Генадзя ДАВЫДЗЬКІ, адкрытыя парламенцкія слуханні прапануецца правесці з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, членаў Савета Рэспублікі, прадстаўнікоў дзяржорганаў, грамадскасці, асноўных канфесій, дыпламатычнага корпуса, міжнародных арганізацый.
«Час сапраўды цяпер вельмі няпросты, выбухованебяспечны. І вы бачыце, якое сёння стаўленне да Вялікай Айчыннай вайны, да Перамогі савецкага народа. Таму ўсе гэтыя пытанні трэба несумненна абмяркоўваць, урэшце, на гэта скіравана знешняя і ўнутраная палітыка Рэспублікі Беларусь. Мэта — захаванне гістарычнай памяці, бо перапісванне гісторыі — гэта вельмі небяспечна. І мы мусім захаваць гістарычную праўду, абараніць яе», — падвёў вынікі Уладзімір Андрэйчанка.
Таксама на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў назначаны паўнамоцны прадстаўнік у Канстытуцыйным Судзе Беларусі. Ім стала старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Святлана ЛЮБЕЦКАЯ.
Варвара Марозава
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/varvara-marozava
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/parlament
[4] https://zviazda.by/be/tags/maladzyozhny-parlamentaryzm
[5] https://zviazda.by/be/tags/parlamencki-dzyonnik