Сталічныя аператыўнікі затрымалі мужчыну, які скраў аўтамабіль Ford Orion 1986 года выпуску.
У Маскоўскае РУУС г. Мінска звярнуўся жыхар раёна, які паведаміў: прыпаркаваны каля дома аўтамабіль знік. Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку ўстанавілі, што да крадзяжу аказаўся датычны 33-гадовы мінчанін.
Паводле аператыўнай інфармацыі, падазраваны праязджаў па вуліцы Ясеніна, дзе звярнуў увагу на транспартны сродак, які быў аналагічны па характарыстыках да яго аўтамабіля. Гэтая акалічнасць, са слоў падазраванага, і падштурхнула на крадзеж. Спачатку мужчына скраў з машыны дэталі, якія былі неабходны для ўласнага аўтамабіля, а пасля і зусім адбуксіраваў яго ў гаражны кааператыў, размешчаны ў Фрунзенскім раёне сталіцы, паведамілі ў МУС.
Праваахоўнікам мужчына растлумачыў, што ўкраў машыну з-за таго, што на яго ўласнае аўто было складана знайсці запчасткі, а транспартны сродак пацярпелага як раз быў такой жа маркі. Вядома, што астатнюю частку аўтамабіля мужчына збыў у пункт перапрацоўкі другаснай сыравіны. Раней затрыманы да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: колор-сервис.рф
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[2] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh