Сёння каля 10 гадзін раніцы на аўтадарозе «Полацк-Глыбокае-мяжа Літвы» у раёне вёскі Вялікая Страча сутыкнуліся два легкавыя «Сітраены», паведамляе МУС [1].
Паводле папярэдняй інфармацыі, 24-гадовая жыхарка Віцебскай вобласці на закругленні дарогі ўлева не справілася з кіраваннем, выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася з аўтамабілем пад кіраўніцтвам 48-гадовага жыхара Астраўца.
У выніку ДТЗ дзяўчына-кіроўца загінула на месцы здарэння. Іншы кіроўца не пацярпеў, пасажырка дастаўлена ў бальніцу.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/astravecki-rayon