25 лютага ў 17.55 ратаўнікам паступіла паведамленне аб задымленні ў кватэры шматкватэрнага дома ў пасёлку Новаколасава Стаўбцоўскага раёна, паведамляе Міністэрства абароны [1].
Да месца прыбыў асабісты склад ваеннай каманды супрацьпажарнай абароны і аварыйна-выратавальных работ в/ч 25819. Вайскоўцы вывелі з задымленай кватэры яе 59-гадовага гаспадара. Мужчына не пацярпеў.
Прэв'ю: Depositphotos.com
Спасылкі
[1] https://t.me/modmilby
[2] https://zviazda.by/be/tags/staubcouski-rayon