Беларусь падпісала пратакол з Расіяй аб кампенсацыі за брудную нафту, якая апынулася ў трубаправодзе «Дружба» увесну 2019 года, з разліку $ 1 5за бараль, заявіў [1] учора намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў.
Гаворка ідзе аб кампенсацыі за 563 тыс. т нафты, якую паспеў перапрацаваць Мазырскі НПЗ, растлумачыў РБК [2] прадстаўнік «Белнафтахіма» Аляксандр Цішчанка.
Такім чынам, Беларусь можа атрымаць ад «Транснафты» $ 61,6 млн (4 млрд руб. па бягучым курсе ЦБ). Гэта максімальная кампенсацыя за пастаўкі бруднай нафты, перамоваў аб дадатковых выплатах «Белнафтахім» не вядзе, дадаў Цішчанка.
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20200225/1582634394-belarus-padpisala-pratakol-z-rf-ab-kampensacyi-za-brudnuyu-naftu
[2] https://www.rbc.ru/business/25/02/2020/5e5528cc9a79471f3bb0b205?fromtg=1
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/nafta