Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) можа адмяніць усе турніры пад эгідай арганізацыі, калі каранавірус будзе распаўсюджвацца па Еўропе. Пад пагрозу трапіў ЕЎРА-2020. Зараз зафіксавана больш за 200 выпадкаў заражэння вірусам ў Італіі. На Апенінах адзначана сем смяротных вынікаў з-за хваробы.
"Мы чакаем развіцця сітуацыі. Футбол павінен падладжвацца пад такія абставіны. Мы імкнемся не спыняць спаборніцтвы. Калі сітуацыя пагоршыцца, то ў нас не будзе выбару", - як перадае gazeta.ru [1], заявіў віцэ-прэзідэнт УЕФА Мішэль Ува у інтэрв'ю Rai Radio 1 Sport.
Еўра-2020 павінен прайсці ў 12 краінах, а першы матч запланаваны ў Рыме.
Член Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Дзік Паўнд заявіў, што рашэнне па правядзенні Алімпійскіх гульняў-2020 у Токіа будзе прынятае праз тры месяцы.
"Мы чакаем да канца мая. Спадзяюся, што эпідэмія акажацца пад кантролем. Калі няма, то разгледзім пытанне адмены спаборніцтваў", - як перадае gazeta.ru [2], паведаміў Паўнд.
Спасылкі
[1] https://m.gazeta.ru/sport/news/2020/02/25/n_14081929.shtml
[2] https://m.gazeta.ru/sport/news/2020/02/25/n_14082025.shtml
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[4] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyskiya-gulni-2020
[5] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyada
[6] https://zviazda.by/be/tags/eura-2020
[7] https://zviazda.by/be/tags/uefa
[8] https://zviazda.by/be/tags/uefa-euro-2020