Яе ўдзельнікамі стануць больш як 100 студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, БДЭУ, БНТУ, ГрДУ імя Я. Купалы і БрДУ імя А.С. Пушкіна.
Адкрыецца мерапрыемства пленарным пасяджэннем “Прыярытэтныя напрамкі даследаванні сучаснага Кітая і актуальныя задачы фарміравання беларускай школы кітаязнаўства”. З дакладамі выступяць дырэктар РІКК БДУ Анатоль Тозік, генеральны дырэктар кампаніі па развіцці індустрыяльнага парку “Вялікі камень” Янь Ган, загадчык кафедры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аляксандр Смолік і іншыя.
Праца школы будзе арганізавана па пяці тэматычных секцыях, дзе адбудзецца абмеркаванне даследаванняў маладых вучоных па пытаннях развіцця эканамічнага і навукова-тэхнічнага патэнцыялу Кітая, яго гісторыі, ініцыятывы “Адзін пояс і адзін шлях” і канцэпцыі “супольнасці адзінага лёсу чалавецтва». Таксама прадстаўнікі ВНУ разгледзяць прыярытэты двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая і культурныя сувязі дзвюх краін.
Па выніках работы школы плануецца выпуск зборніка навуковых артыкулаў.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/respublikanski-instytut-kitayaznaustva-imya-kanfucyya-bdu-0
[2] https://zviazda.by/be/tags/kitay