У ліку фіналістаў 63-й міжнароднай прэміі фотажурналістыкі World Press Photo — фотакарэспандэнт «Звязды» Таццяна Ткачова [3]. Яе працы прадстаўлены ў намінацыі «Партрэты». Пра гэта паведамляе worldpressphoto.org [4]
Імёны пераможцаў назавуць 16 красавіка.
«Выношвала ідэю праекта шмат гадоў, шукала герояў, пісала тэкст, рабіла фота... Праекту дала назву «Паміж правам і сорамам». У ім расказваю пра жанчын, якія калісьці вырашыліся на аборт. Хацела адзначыць, што не агітую жанчын, рабіць аборты ці не рабіць. Праект кажа пра тое, што гэты досвед — частка нашага жыцця, і вельмі важна разумець гэта, перш чым даваць яму ацэнку.
У апісанні праекта я расказала, як даведалася, што мая маці пасля Чарнобыля зрабіла аборт, і што разумею, як гэты вопыт траўміруе жанчын», — падзялілася Таццяна.
У 2018 годзе фотагісторыя Таццяны Ткачовай аб 91-гадовай жыхарцы Валожына - «Сезоны Веры» [5], атрымала сярэбраную ўзнагароду на Міжнародным конкурсе фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна ў намінацыі «Партрэт. Герой нашага часу».
World Press Photo - самая буйная і самая прэстыжная штогадовая прэмія ў галіне фотажурналістыкі. У 2020 годзе яе незалежнае журы назвала 44 пераможцаў сярод больш чым 4 тыс. удзельнікаў з 125 краін.
Усяго на WPP-2020 было пададзена каля 74 тыс.фатаграфій. Пратэстныя рухі і роля моладзі ў змене свету сталі галоўнымі тэмамі работ, якія ўвайшлі ў шорт-ліст. У топе тэм таксама тэмы экалогіі і захавання навакольнага асяроддзя.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] https://www.worldpressphoto.org/person/39179/Tatsiana%20Tkachova?fbclid=IwAR1QFgzqCHlsQp1ulm-U6j0RCvDzM1PYFXkAkyzijV72QrlFbO32E53mLpo
[4] https://www.worldpressphoto.org/collection/photocontest/winners/2020
[5] http://zviazda.by/be/news/20180328/1522250076-sezony-adzennya-very-perapechy
[6] https://zviazda.by/be/tags/medyya
[7] https://zviazda.by/be/tags/fota