Беларускія НПЗ (Мазырскі НПЗ і ААТ "Нафтан") працуюць на загрузцы 50%. У студзені - лютым яны перапрацуюць каля 1,8 млн тон нафты, заявіў журналістам намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Сізоў, перадае БЕЛТА [1].
"Заводы адпрацавалі студзень і люты ў рэжыме 50% загрузкі, перапрацоўка нафты на абодвух заводах складзе па 900 тыс. т за месяц. За два месяцы - прыкладна 1,8 млн т", - сказаў Уладзімір Сізоў.
Намеснік старшыні канцэрна падкрэсліў, што ўнутраны рынак надзейна забяспечваецца неабходным аб'ёмам нафтапрадуктаў. "Мы не бачым нейкіх перадумоў, каб у нас узнікла сітуацыя з перарываннем паставак нафтапрадуктаў. Сітуацыя стабільная і прагназуемая", - адзначыў ён.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/nafta
[3] https://zviazda.by/be/tags/mazyrski-npz
[4] https://zviazda.by/be/tags/navapolacki-naftan