Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, вечарам 16 лютага 19-гадовы малады чалавек па месцы жыхарства завабіў ў склеп сваю 68-гадовую бабулю, дзе нанёс ёй некалькі ўдараў нажом. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў жанчына памерла на месцы здарэння. Пасля гэтага падазраваны паклікаў ў падвал свайго 47-гадовага дзядзьку, якому паспрабаваў нанесці ўдар сякерай у вобласць галавы, аднак у яго гэта не атрымалася, таму што пацярпелы аказаў актыўны супраціў і вырваў з рук пляменніка сякеру. Пра гэта інфармуе СК [1].
У дачыненні да маладога чалавека заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.139 (забойства), ч.1 арт.14 і ч.2 арт.139 (замах на забойства двух асоб) Крымінальнага кодэкса. Падазраваны затрыманы, з яго удзелам праводзяцца следчыя дзеянні. Папярэдне ён растлумачыў, што матывам здзяйснення злачынства паслужыла наяўнасць даўніх канфліктных адносін. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/brest