Адзінаццацігадовая дзяўчынка прыйшла на публічнае заканадаўчае слуханне ў парламенце штата Айдаха з зараджаным аўтаматам, піша [1] Lenta.ru са спасылкай на агенцтва Associated Press.
Бэйлі Нільсан трымала на плячы вінтоўку AR-15, суправаджаючы свайго дзеда Чарльза Нільсана на публічных слуханнях. Нільсаны прыйшлі выказацца ў падтрымку законапраекта, які дазволіць схаванае нашэнне зброі для амерыканцаў, не зарэгістраваных у Айдаха.
Мужчына прывёў ўнучку, каб прадэманстраваць, наколькі грамадству, на яго думку, не варта баяцца агнястрэльнай зброі. "Бэйлі страляе з тых часоў, як ёй споўнілася 5. Свайго першага аленя яна падстрэліла ў 9 з гэтай вінтоўкі. Яна носіць яе адказна і ведае, што не трэба трымаць палец на курку", - сказаў ён заканадаўцам.
Зараз у штаце дазволена ўтоена насіць зброю з 18 гадоў, аднак пакуль што гэта тычыцца толькі рэзідэнтаў Айдаха. Агнястрэл нярэдка з'яўляецца на публічных слуханнях - асабліва калі яны тычацца законаў аб зброі. Будынак легіслатуры заўсёды ахоўваюць узброеныя паліцэйскія.
Прэв'ю: Reuters
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2020/02/25/malenky_malchik_nashel_avtomat/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zbroya
[3] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[4] https://zviazda.by/be/tags/aydaha