У Шклове ў прыватным жылым доме на вуліцы Гарадзецкай разарвала ацяпляльны кацёл на цвёрдым паліве без наступнага гарэння, паведамілі [1] ў МНС.
Гаспадыня дома знаходзілася на вуліцы. У момант здарэння ў доме знаходзілася паўналетняя дачка гаспадара і яе маленькі сын. Яны не пацярпелі, самастойна пакінулі дом.
У выніку здарэння пашкоджаны ацяпляльны цвёрдапаліўны кацёл, драўляная ўнутраная перагародка і аконны блок, дэфармаваны газавы кацёл, верхняя частка цаглянай вонкавай сцяны памяшкання кацельні адхіленая вонкі. Пацярпелых няма.
Як мяркуецца, прычына выбуху - парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад (адсутнасць цыркуляцыі цепланосбіта ў сістэме).
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/298975/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/kacyol
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni