З чэрапна-мазгавой траўмай даставілі ў бальніцу пажылую мінчанку, якая атрымала ўдар часткай канструкцыі прыпыначнага пункта, сарванай ветрам, паведамляе МНС [1].
Моцны парывісты вецер 22 лютага сарваў частку канструкцыі прыпыначнага навесу на вул. Адзінцова ў Мінску. Паведамляецца, што атрыманая жанчынай траўма не ўяўляе пагрозу жыццю і з'яўляецца лёгкай.
У мінулую суботу ў Беларусі зафіксавана таксама пяць выпадкаў падзення ад моцнага ветру дрэў, у выніку чаго пашкоджаны 4 легкавыя аўто. Акрамя таго, у Гродне драўляны плот зваліўся на легкавы аўтамабіль на вул. М. Горкага.
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/299024/
[2] https://zviazda.by/be/tags/prypynak
[3] https://zviazda.by/be/tags/mocny-vecer