13-14 сакавіка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя. Ёханэса Рау (IBB Minsk) пройдзе Digital History MEETUP.
Digital History MEETUP - гэта магчымасць распавесці аб праектах на стыку гісторыі і digital, дзе сучасныя тэхналогіі і IT-рашэнні дапамагаюць у гістарычнай адукацыі, папулярызацыі месцаў памяці і музеяў і робяць іх больш даступнымі для моладзі і новай аўдыторыі.
Да ўдзелу ў мітапе запрашаюцца гісторыкі, выкладчыкі, супрацоўнікі музеяў, аматары і прафесіяналы ў сферы лічбавых тэхналогій і інавацый з Беларусі, Украіны і Расіі.
Галоўная ўмова - прадставіць праекты, якія распавядаюць пра гістарычныя падзеі і спрыяюць папулярызацыі культуры памяці з дапамогай сучасных тэхналогій: сайты, анлайн-платформы, мабільныя праграмы, медыя-праекты і інш.
Удзельнікаў Digital History MEETUP чакаюць выступленні экспертаў з Беларусі і Украіны, якія падзеляцца сваім вопытам у сферы лічбавай гісторыі, працы з візуальнымі дадзенымі і мультымедыя. 14 сакавіка адбудзецца ShowCaseDay, у рамках якога пройдуць прэзентацыі digital-праектаў і лепшых практык у сферы лічбавай гісторыі. Удзельнікі мітапа прадставяць свае праекты, а таксама змогуць даведацца пра самыя цікавыя digital history трэнды ў Беларусі, Украіне і Расіі.
Для ўдзелу ў Digital History MEETUP неабходна запоўніць заяўку да 2 сакавіка Падрабязнасці і рэгістрацыя [1]
Арганізатарамі мітапа выступаюць IBB Minsk і IBB Dortmund ў партнёрстве з Гістарычнай майстэрняй імя Л. Левіна, Фондам развіцця Брэсцкай крэпасці, Фондам “Халакост”, Украінскай асацыяцыяй вуснай гісторыі і пры фінансавай падтрымцы МЗС Германіі.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] http://ibbmeetup.tilda.ws/?fbclid=IwAR31LqVuW0KVT9D81-lH56LQyxJPDEddpttoqhEZxu0uwPQvzZfNfy8T9ZM
[2] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya