У Мінску перагледзяць пытанні азелянення і абразання дрэў, паведаміў у час прамой лініі старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак, інфармуе БЕЛТА [1].
На прамую лінію патэлефанаваў жыхар сталіцы і паскардзіўся на нерацыянальнае абразанне дрэў у раёне вуліцы Казінца. Паводле яго слоў, у Мінску сталі абрэзаць здаровыя дрэвы, з такім падыходам "горад можа ператварыцца ў пустыню".
Анатоль Сівак адзначыў, што гэтая праблема вывучаецца ў Мінгарвыканкаме. Падыходы да працы з зялёнымі насаджэннямі трэба мяняць. Мэр даў распараджэнне "Зелянбуду" раёнаў старанна вывучаць пытанне неабходнасці абрэзкі і зрэзу дрэў. "Павінен быць індывідуальны падыход да кожнага дрэва, варта ўлічваць мэтазгоднасць такой працы, - сказаў ён. - Пытанні зрэзу кожнага дрэва павінны прымацца на ўзроўні Мінгарвыканкама. Магчыма, будзе паменшаная сума фінансавання на гэтыя віды работ, каб сродкі выкарыстоўваліся эфектыўна і рацыянальна".
Прэв'ю: fermerteh.ru
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/reshenie-po-obrezke-derevjev-v-minske-budut-prinimat-individualno-380652-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk