Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка распавяла пра свае ўзаемаадносіны з трэнерам Дзмітрыем Турсунавым, паведамляе [1] агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на "Прессбол".
Спартсменка адзначыла, што прыняла рашэнне аднавіць працу з Турсунавым.
- Проста цяжка, калі ў людзей аднолькавы характар. Тым больш такі, як у нас, - сказала Арына.
Паводле яе слоў, яны з трэнерам цалкам могуць ускіпець, казаць адзін аднаму грубыя словы і нават пагражаць звальненнем. У такім выпадку ім лепш разысціся на некаторы час (часам досыць і гадзіны), каб проста астыць.
Арына лічыць: гэта ўсё толькі таму, што кожны хоча як лепш і па-свойму перажывае за канчатковы вынік.
Прэв'ю: championat.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/tyazhelo-kogda-u-lyudej-odinakovyj-harakter-sobolenko-rasskazala-ob-otnosheniyah-s-tursunovym/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aryna-sabaleka
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/tenis