Міжнародны дзень роднай мовы — цудоўная нагода чарговы раз парадаваць блізкіх людзей. Зрабіць прыемны сюрпрыз: завітаць у госці з гарбатай і салодзенькім, падараваць мілы сувенір альбо разам схадзіць на шпацыр, пасядзець у кавярні. І каб свята стала для вас больш тэматычным, прапаноўваем ідэі, як зрабіць гэта выключна па-беларуску.
Калі вы вырашылі наведаць чалавека, перш-наперш завітайце ў любімую краму. Там можна знайсці тавары па-беларуску. Потым прапануйце сябру зладзіць крутую чайную вечарынку. «Жаўнерык і красачка», «Палескі Рабінзон», «Далікатны дрывасек» з радасцю далучацца да вашай сустрэчы і падораць «Дзевяць глыткоў цішыні».
Гарбату можна замовіць на сайце мануфактуры «Pi i Mar» [4].
Хто б мог падумаць — сапраўдныя журавіны ў лютым! Аднак менавіта яны будуць смачным дапаўненнем да духмянага напою. На ваш густ: з міндалём, фундуком ці арахісам. Але калі вы не аматар арэхаў, набывайце ягады ў цукры, каб падсаладзіць сабе не толькі гарбату, але і жыццё.
А вось сябру-замежніку можна перадаць прывітанне з нашай краіны. Зефір — адметны беларускі пачастунак.
Шукайце пачастункі ў крамах і гіпермаркетах вашага горада.
Адзенне
Калі вы задумаліся над больш грунтоўным віншаваннем, раім завітаць у беларускія крамы. Напрыклад, брэнд Kupalinka [5] прапаноўвае ўласную, а галоўнае, недарагую калекцыю для тых, хто бязмежна любіць Беларусь. Старажытныя ўзоры сагрэюць сэрца нават у самыя халодныя часіны.
Прыгожай абноўкай можна парадаваць і самых маленькіх беларусікаў.
Сувеніры
Нікому не перашкодзіць мець пад рукой блакнот і ручку для занатоўвання задач і планаў, свежых ідэй, кулінарных рэцэптаў...
Кубак — банальна? А такі?
Такія сувеніры прапаноўвае крама падарункаў «BK Juniors», што месціцца ў Dana Mall.
Упрыгажэнні
Шыкоўная, непаўторная, аўтэнтычная біжутэрыя ад этнакрамы ragna.by [6] дакладна разнастаіць вашы набыткі.
А сподачкі ўпрыгожаць інтэр'ер жылля.
Фота з сайта ragna.by [6].
У любы дзень у салоне прыгажосці «Фабрыка Мрояў» [7] вас могуць абслужыць па-беларуску. Для гэтага дастаткова ўдакладніць прозвішча майстра і запісацца менавіта да яго. А сёння там акцыя — зніжка ў 10 % для тых, хто размаўляе на беларускай мове.
Якое жыццё — без кветак? Яны ўпрыгожваюць людзей, абстаноўку ды і проста радуюць навакольных. Набудзьце [8] прыгожы букет і не забудзьце пакласці картку са словамі пяшчоты, любові і павагі на роднай мове.
Праводзіць дні, асабліва святочныя, з роднымі людзьмі — неабходна і важна. Вы можаце выбрацца на шпацыр, схадзіць на шопінг, у кавярню. І каб сустрэча атрымалася незабыўнай — сфатаграфавацца на памяць. Фотазоны ў Dana Mall не толькі даюць магчымасць захаваць успаміны, але і паглыбляюць у фантастычную атмасферу ўтульнасці і любові.
Юлія АДАМОВІЧ
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/yuliya-adamovich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/kultura
[4] https://www.piimar.by/blank-6
[5] http://www.kupalinka.com/
[6] http://ragna.by
[7] https://www.facebook.com/%D0%A1%D1%82%D1%83%D0%B4%D0%B8%D1%8F-%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BE%D1%82%D1%8B-%D0%A4%D0%B0%D0%B1%D1%80%D0%B8%D0%BA%D0%B0-%D0%93%D1%80%D1%91%D0%B7-164266773725976/
[8] https://www.instagram.com/rafinad.by/?hl=ru
[9] https://www.instagram.com/p/B8yxsOLndst/?utm_source=ig_embed&utm_campaign=loading
[10] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodny-dzen-rodnay-movy-0
[11] https://zviazda.by/be/tags/padarunki
[12] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-mova