Беларусь купіла праз трэйдараў 160 тыс. т расійскай нафты без прэміі з перавалкай у Літве, паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе "Белнафтахіма".
"Нафта расійская. Але бралі ў трэйдараў і без прэміі. Улічвалі кароткі час пастаўкі", - паведамілі ў прэс-службе.
У "Белнафтахіме" не сталі называць кошт, спаслаўшыся на камерцыйную тайну. "Але можна адзначыць, што расійскі рэсурсатрымальнік на гэтай пастаўцы мог бы зарабіць больш нават без прэміі", - дадалі ў канцэрне.
Прыбыццё двух танкераў з нафтай у порт Клайпеды чакаецца ў сакавіку.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/belarus-kupila-160-tys-t-rossijskoj-nefti-bez-premii-s-perevalkoj-v-litve-belneftehim-380439-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nafta