Кветкавы рынак «Доўнань» горада Куньміна (правінцыя Юньнань, Паўднёва-Заходні Кітай), які з’яўляецца найбуйнейшым у Азіі рынкам па гандлі свежазрэзаныя кветкамі, аднавіў аўкцыённыя паслугі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Генеральны дырэктар Міжнароднага кветкавага аўкцыённага гандлёвага цэнтра Куньміна Гаа Жунмэй паведаміў, што прадэзінфіцыраваны ключавыя зоны, уключаючы аўкцыённую залу, офісныя і лагістычныя зоны.
З 26 студзеня рынак спыніў гандаль кветкамі і раслінамі, згарнуў аказанне паслуг у сферы турызму і грамадскага харчавання, а з 6 лютага прыпыніў аказанне аўкцыённых паслуг у пазбяганне рызыкі распаўсюджвання віруса з-за вялікай колькасці людзей.
Гаа Жунмэй таксама дадаў, што ў мэтах забеспячэння пэўнай дыстанцыі паміж аўкцыяністамі і ўдзельнікамі таргоў толькі 150 фларыстаў ў надзетых у абавязковым парадку медыцынскіх масках будуць дапушчаныя ў аўкцыённую залу, якая разлічана на 600 чалавек.
Аптовыя рынкі і кветкавыя крамы ў многіх гарадах па-ранейшаму зачыненыя ў сувязі з эпідэміяй каронавіруса новага тыпу, што прывяло да рэзкага зніжэння аб’ёмаў продажаў свежазрэзанымі кветкамі ў Юньнані.
У 2019 годзе аб’ём гандлю свежымі кветкамі на «Доўнані», які з’яўляецца барометрам кітайскага кветкавага рынку, склаў 9,23 млрд штук і 7,44 млрд юаняў (звыш мільярда долараў) у колькасным і грашовым выражэнні.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya