У час рабочай паездкі ў Клічаўскі раён намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка ўсклаў кветкі да мемарыяла партызанскай славы «Усакіна» і наведаў Клічаўскі краязнаўчы музей.
Мемарыяльны комплекс знаходзіцца сярод лясной зоны, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны размяшчалася буйная партызанская база. Народныя мсціўцы ў 1942 годзе вызвалілі ад захопнікаў частку гэтых мясцін. У той жа час тут вырашылі аднавіць савецкую ўладу ў раёне, былі прызначаны старшыні сельскіх Саветаў.
Клічаўская партызанская зона стала трэцяй па ліку на тэрыторыі Беларусі і ў пачатку 1944 года займала плошчу каля трох тысяч квадратных кіламетраў. Пад абаронай партызан знаходзілася звыш 70 тысяч мірных жыхароў.
У краязнаўчым музеі беражліва захоўваюцца каштоўныя матэрыялы пра мясцовых народных мсціўцаў, сярод якіх разам з беларусамі змагаліся прадстаўнікі многіх іншых нацыянальнасцяў.
Яўген ПЯСЕЦКІ
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/anatol-isachanka
[4] https://zviazda.by/be/tags/klichauski-rayon-0