Прэзідэнт Егіпта Абдаль Фатах ас-Сісі ў час перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам зрабіў яму падарунак - егіпецкі меч, паведамляе БЕЛТА [1].
Як патлумачылі кіраўніку беларускай дзяржавы, дзяржальня мяча зроблена з рэдкага афрыканскага дрэва, інкруставанага меддзю.
Аляксандр Лукашэнка падарыў калегу Каран.
Яшчэ адзін незвычайны падарунак - сумесная фатаграфія з адным з працаўнікоў Светлагорскага ЦКК егіпцянінам Федзі Халілем, які ўжо каля сямі гадоў жыве з сям'ёй у Беларусі. Кіраўнік дзяржавы пазнаёміўся з ім, наведваючы [2] нядаўна гэтае прадпрыемства. "Мы цябе там ўспомнім. І нават Прэзідэнту ас-Сісі пра гэта скажу. Абавязкова пра цябе распавяду", - паабяцаў егіпцяніну ў Светлагорску беларускі лідар.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/prezident-egipta-vruchil-lukashenko-mech-a-v-podarok-poluchil-koran-380308-2020/
[2] http://zviazda.by/be/news/20200214/1581663559-lukashenka-syonnya-adkrye-liniyu-pa-vytvorchasci-sulfatnay-belenay
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/egipet-0