Жывыя праслухоўванні аднаго з самых папулярных у свеце вакальных тэлепраектаў стартуюць 14 і 15 сакавіка ў Гродне. Але арганізатары ўжо атрымалі праз сайт Белтэлерадыёкампаніі і сацыяльныя сеткі больш як тысячу заявак!
Творчая група атрымлівае шмат пытанняў ад ахвотных паўдзельнічаць у праекце. Каб дапамагчы патэнцыйным удзельнікам, на сайце медыяхолдынгу www.tvr.by стварылі спецыяльную старонку X Factor (у раздзеле «Праекты»), дзе змешчана ўся неабходная інфармацыя.
Так, нагадаем даты перадкастынгаў, якія правядзе творчая каманда па ўсёй краіне: 24 і 15 сакавіка — Гродна, 21 і 22 сакавіка — Магілёў, 26 і 27 сакавіка — Гомель, 4 і 5 красавіка — Віцебск, 11 і 12 красавіка — Брэст, 18 красавіка — Баранавічы, 19 красавіка — Ліда, 25 красавіка — Мазыр, 26 красавіка — Бабруйск, арыенціровачна сярэдзіна мая — Мінск. Каб трапіць на іх, трэба папярэдне запоўніць анкету ўдзельніка [2].
Дакладны час і месца кожнага праслухоўвання будуць змешчаны ў афіцыйных акаўнтах шоу ў Facebook [3], Instagram [4], «ВКонтакте» [5], «Аднакласнікі» [6], таксама праект плануецца прадставіць у TikTok і на YouTube.
Нагадаем, прэтэндэнтаў будуць ацэньваць у чатырох катэгорыях: дзяўчаты ад 16 да 24 гадоў, хлопцы ад 16 да 24 гадоў, выканаўцы ад 25 гадоў і старэйшыя, вакальныя калектывы. Арганізатары раяць падрыхтаваць 1-2 кампазіцыі (без фанаграм і музычнага суправаджэння), якія максімальна раскрываюць ваш спеўны талент. Калі ж з нейкіх прычын у вас не атрымаецца трапіць на перадкастынгі, проста запішыце, як вы спяваеце, і дашліце запіс прадзюсарам у Viber на нумар +375-29-105-91-02.
Па выніках кастынгаў будуць абраныя 250–300 удзельнікаў, якія выступяць у першых этапах шоу X Factor. На канале «Беларусь 1» праект выйдзе ў верасні — папярэдне запланавана 17 яго выпускаў, у тым ліку 6 вялікіх канцэртаў у прамым эфіры, а пераможцу шоу гледачы выберуць напярэдадні Новага года.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Фота tvr.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSepbkODj7SkGIEV7QoyXYiyy-jyCwz2GVaOorj8b_ucpKqo6A/viewform
[3] http://facebook.com/XFactorBelarus
[4] http://instagram.com/xfactorbelarus
[5] http://vk.com/xfactor_belarus
[6] http://ok.ru/group/62426894041151
[7] https://zviazda.by/be/tags/x-faktor