Першую партыю Xiaomi Mi 10 Pro раскупілі за 55 секунд з моманту пачатку продажаў, паведамляе onliner.by [1] са спасылкай на кітайскі сацыяльны сэрвіс Weibo. Такі ж поспех некалькі дзён таму адбыўся і з больш даступнай версіяй - Mi 10.
Кошт прададзеных прылад - 200 мільёнаў юаняў (прыкладна 63 мільёны рублёў). Такім чынам, менш чым за хвіліну куплена 33-40 тысяч Mi 10 Pro ў залежнасці ад канчатковай цаны, якая залежыць ад ёмістасці сховішча і аператыўнай памяці. У выпадку з Xiaomi Mi 10 колькасць прададзеных дэвайсаў складае 42-50 тысяч смартфонаў.
Старт продажаў Mi 10 і Mi 10 Pro за межамі Кітая прыйшлося адкласці з-за адмены выставы MWC, дзе планавалася правесці асобную прэзентацыю навінак Xiaomi.
Xiaomi Mi 10 Pro атрымаў чып Snapdragon 865 з падтрымкай 5G, 8-12 ГБ аператыўнай памяці і аж да 512 ГБ убудаванага сховішча.
Спасылкі
[1] https://tech.onliner.by/2020/02/18/xiaomi-176
[2] https://zviazda.by/be/tags/xiaomi
[3] https://zviazda.by/be/tags/smartfon