Былы прэм'ер-міністр Аўстраліі Тоні Абат заявіў, што прычынай знікнення паветранага судна ў Індыйскім акіяне ў 2014 годзе стала самагубства пілота. Пра гэта піша [1] ТАСС са спасылкай на выданне The Australian.
"Я вельмі выразна разумеў, што вышэйшыя чыны малайзійскага ўрада з самага пачатку думалі, што гэта было самагубства пілота. Я не буду казаць, хто каму і што сказаў, але мне было зусім ясна, што яны цудоўна разумелі, што менавіта гэта і адбылося", - цытуе выданне Абата, які займаў у момант крушэння пасаду прэм'ер-міністра Аўстраліі.
Абат таксама адзначыў, што знікненне 239 чалавек павінна быць дасканала расследавана краінамі, грамадзяне якіх знаходзіліся на борце зніклага лайнера.
Самалёт Boeing 777-200, які належаў авіякампаніі Malaysia Airlines, вылецеў з Куала-Лумпура ў Пекін у ноч з 7 на 8 марта 2014 года і прыкладна праз дзве гадзіны знік з экранаў радараў. На яго борце знаходзіліся 227 пасажыраў і 12 членаў экіпажа.
У студзені 2015 года ўлады Малайзіі прызналі, што самалёт пацярпеў катастрофу, а ўсе, хто быў на яго борце загінулі. Ніякіх слядоў зніклага авіялайнера да гэтага часу не выяўлена.
Па ацэнцы Reuters, пошукі зніклага Boeing 777-200 па стане на 2016 год з'яўляюцца самымі маштабнымі ў гісторыі авіяцыі як па кошту, так і па колькасці прыцягнутых сіл і краін.
Прэв'ю: wikipedia.org
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/7793413
[2] https://zviazda.by/be/tags/samalyot-boeing-777-200
[3] https://zviazda.by/be/tags/samagubstva-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/pilot-0