Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём нараджэння. Пра гэта БелТА паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
"Ваша служэнне ў якасці прадстаяцеля Праваслаўнай царквы ў Беларусі накіравана на захаванне багатых духоўных і культурных традыцый хрысціянства, падтрыманне міру і міжканфесійнага дыялогу, - гаворыцца ў віншаванні. - Перакананы, што і ў далейшым Ваша пастырская мудрасць і сіла веры будуць садзейнічаць кансалідацыі грамадства".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Патрыяршаму Экзарху моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх добрых справах.
Прэв'ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-pozdravil-mitropolita-pavla-s-dnem-rozhdenija-380190-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/mitrapalit-pavel