У калоннай зале Цэнтральнага Дома афіцэраў у аўторак сабралася некалькі дзясяткаў журналістаў з усёй краіны. Нагода для гэтага была святочная.
Міністэрства абароны Беларусі падвяло вынікі творчага конкурсу.
Прысвечаны ён лепшаму асвятленню ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл, а таксама патрыятычнага выхавання насельніцтва.
І ўжо па традыцыі праводзіцца напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл.
— Каля чатырох тысяч публікацый у друкаваных СМІ, больш за 200 гадзін тэле- і 40 гадзін радыёвяшчання штогод прысвячаецца вайсковай тэме, — зазначыў міністр абароны Беларусі Віктар ХРЭНІН. — Краевугольны камень — аб'ектыўнасць і творчы падыход. Дзякуючы гэтаму грамадскасць штодня знаёміцца з дзейнасцю арміі.
Лаўрэатам конкурсу ў намінацыі «Прафесіяналізм і журналісцкае майстэрства» стаў загадчык аддзела РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» Валяр'ян ШКЛЕННІК. Віншуем!
Ул. інф.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/zvyazda-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[5] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-abarony