Часлаў і Валянціна Лыбановічы жывуць побач са сталічным Лошыцкім паркам і кожны дзень прыходзяць сюды на прагулкі, найчасцей — прайсціся па скандынаўскай методыцы. Зімою, калі снег ляжыць на алеях і ў старым садзе, Часлаў Баляслававіч і Валянціна Міхайлаўна — на лыжні. Яму — восемдзесят сем, ёй — восемдзесят. Роўна шэсцьдзясят гадоў таму яны, маладыя працаўнікі камвольнага камбіната, пазнаёміліся менавіта тут у час лыжнай прагулкі. Сталі сябраваць, стварылі сям'ю, заўсёды ўдзельнічалі ў мастацкай самадзейнасці прадпрыемства, выступалі на спартыўных спаборніцтвах. А як выйшлі на пенсію, зноў у парк — па здароўе!
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya