Міністр спорту Сяргей Кавальчук заявіў, што клубы, якія не адпусцяць гульцоў у зборную Беларусі на таварыскія матчы з камандамі Узбекістана і Балгарыі, пазбавяцца дзяржаўнай падтрымкі. Пра гэта інфармуе by.tribuna.com са спасылкай на аднаго з удзельнікаў сустрэчы.
Крыху раней pressball.by паведамляў, што Кавальчук адзначыў важнасць дзяржпадтрымкі для беларускага спорту і значнасць таварыскіх сустрэч са зборнымі Узбекістана і Балгарыі, пакінуўшы канчатковае рашэнне па гульцам за клубамі.
Канчатковы склад зборнай Беларусі на лютаўскі збор, які працягнецца з 19 па 27 лютага, будзе вызначаны ў бліжэйшы час.
Раней брэсцкае "Дынама", БАТЭ і салігорскі "Шахцёр" адмовіліся адпускаць сваіх футбалістаў у размяшчэнне зборнай Беларусі, паколькі збор нацыянальнай каманды павінен адбыцца ў даты, не ўсталяваныя ФІФА.
Прэв'ю: pressball.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zbornaya-belarusi-pa-futbole