Народны артыст Грузіі, кінарэжысёр Георгій Шэнгелая памёр ва ўзросце 82 гадоў, паведамляе ТАСС [1].
Шэнгелая нарадзіўся 11 мая 1937 года. У 1955-1959 гадах ён быў акцёрам кінастудыі "Грузія фільм", а затым стаў рэжысёрам. Ён зняў такія фільмы, як "Алавердоба", "Пірасмані", "Мелодыі Верыйскага квартала", "Усе хочуць кахання", "Хареба і Гогія", "Ехаў цягнік" і іншыя.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/kultura/7777627
[2] https://zviazda.by/be/tags/gruziya
[3] https://zviazda.by/be/tags/kino