17 - 20 лютага ў адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе інспекцыйная група ЗША праінспектуе адну з воінскіх часцей Узброеных Сіл Беларусі, паведамляе абароннае ведамства [1].
Мэта інспекцыі - пацвердзіць адпаведнасць наяўнасці на правяраемым аб'екце кантролю ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі заяўленай колькасці.
Акрамя амерыканскіх інспектараў, у складзе групы прадстаўнікі з Вялікабрытаніі і Канады.
Спасылкі
[1] https://t.me/modmilby
[2] https://zviazda.by/be/tags/zsha