У Кітаі пабудавана больш чым 130 тысяч базавых 5G-станцый.
Як паведаміў міністр прамысловасці і інфарматызацыі КНР Мяа Вэй, у мінулым годзе павялічылася будаўніцтва інфраструктуры для сеткі пятага пакалення і ўзмацнілася інтэнсіўнасць выкарыстання 5G, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». [3]
Па ўсім Кітаі было пабудавана больш чым 130 тысяч базавых станцый. Разам з развіццём сеткі 5G актыўна развіваюцца камерцыйныя прадукты. Да канца мінулага года 35 мабільных тэрміналаў атрымалі дазвол для падключэння да сеткі, у Кітаі было прададзена 13,77 мільёна смартфонаў 5G. Кітайскія чыпы мабільных тэлефонаў 5G уведзены ў камерцыйнае выкарыстанне.</p>
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya