Яна заснаваная на тэхналогіі блокчэйн.
Некалькі кітайскіх прадпрыемстваў запусцілі заснаваную на тэхналогіі блокчэйна платформу для адсочвання ахвяраванняў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Створаная кітайскай карпарацыяй «Сюн’ань» і высокатэхналагічнай кампаніяй Hyperchain платформа дае доступ да ўсіх звёнаў працэсу перадачы ахвяраванняў — ад пошуку, узгаднення і дастаўкі і да адсочвання перавозак і канчатковым пацвярджэннем.
Платформа выкарыстоўвае шматпланавую сістэму інфармацыйнай адкрытасці, аддаючы галоснасці заказы на перавозку, сведчанні пра ахвяраванні і іншую інфармацыю. «Як толькі інфармацыя пра пэўныя ахвяраванні апублікаваная, яе нельга змяніць або выдаліць, што ў значнай ступені павялічвае выдаткі, звязаныя з кантрафактнай дзейнасцю», — заявіў тэхнічны дырэктар платформы Се Іцзюнь.
Зараз на платформу загружаныя дадзеныя, звязаныя з інфармацыяй аб больш чым 500 найменнях ахвяраванняў.
Прэв’ю: ekd.me
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya