У Кітаі могуць пакараць смерцю за наўмыснае ўтойванне сімптомаў новага каранавіруса COVID-19 або скажэнне інфармацыі аб стане хворага, гаворыцца ў апублікаванай у суботу, 15 лютага, заяве кітайскага суда, паведамляе DW [1]. Утойванне гісторыі сваіх падарожжаў таксама можа лічыцца крымінальным злачынствам. Чалавек, які стаў крыніцай інфекцыі і прывёў да распаўсюджвання віруса, будзе абвінавачаны ў стварэнні пагрозы грамадскай бяспекі. Ён можа быць прысуджаны да 10-гадовага альбо пажыццёвага турэмнага зняволення ці да смяротнага пакарання.
Нацыянальная камісія па ахове здароўя Кітая 15 лютага забараніла жыхарам з кашлем, тэмпературай і іншымі сімптомамі віруснага захворвання перасоўвацца па краіне ў аўтобусах, цягніках і самалётах. Акрамя таго, усе грамадзяне, якія вяртаюцца дадому пасля святаў з зоны ачага эпідэміі, павінны заставацца дома альбо пад наглядам урачоў 14 дзён, а тыя, хто адмовяцца ад каранціну, будуць пакараныя.
Колькасць ахвяр новага каранавіруса ў Кітаі склала 1665, вылечыліся 9419 чалавек, колькасць заражаных з моманту ўспышкі захворвання перавысіла 68 тысяч, паведамляе ТАСС [2].
Прэв'ю: NIAID
Спасылкі
[1] https://www.dw.com/ru/%D0%BA%D0%B8%D1%82%D0%B0%D0%B9-%D0%B2%D0%B2%D0%BE%D0%B4%D0%B8%D1%82-%D1%81%D0%BC%D0%B5%D1%80%D1%82%D0%BD%D1%83%D1%8E-%D0%BA%D0%B0%D0%B7%D0%BD%D1%8C-%D0%B7%D0%B0-%D1%81%D0%BE%D0%BA%D1%80%D1%8B%D1%82%D0%B8%D0%B5-%D1%81%D0%B8%D0%BC%D0%BF%D1%82%D0%BE%D0%BC%D0%BE%D0%B2-%D0%BA%D0%BE%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D0%B8%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B0/a-52388860
[2] https://tass.ru/obschestvo/7771993
[3] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus