Больш за 1,2 тыс. літраў атрутнай шкламыйнай вадкасці расійскай вытворчасці выявілі супрацоўнікі Аператыўнай мытні, паведамляе БЕЛТА [1].
Пры правядзенні сумесных спецыяльных мерапрыемстваў Аператыўнай мытняй і санітарна-эпідэміялагічнай службай Мінска ўстаноўлены факт незаконнага захоўвання і рэалізацыі больш за 1,2 тыс. літраў шкламыйнай вадкасці расійскай вытворчасці. Раней вадкасць гэтага вытворцы ўжо затрымлівалася мытнымі органамі, у ёй было выяўлена значнае перавышэнне гранічна дапушчальнай нормы ўтрымання метанолу.
На сённяшні дзень, згодна з заканадаўствам, небяспечная вадкасць забароненая да ўвозу на тэрыторыю Беларусі ў сувязі з выяўленай неадпаведнасцю Адзіным санітарна-эпідэміялагічным і гігіенічным патрабаванням да тавараў. Галоўным дзяржаўным санітарным урачом Фрунзенскага раёна Мінска суб'екту гаспадарання вынесена прадпісанне аб канфіскацыі названай прадукцыі з тавараабароту.
Прэв'ю: customs.gov.by
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/bolee-12-tys-l-jadovitoj-stekloomyvajuschej-zhidkosti-vyjavili-sotrudniki-operativnoj-tamozhni-379792-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mytnya