Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў па тэлефоне даклад міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка аб узаемадзеянні з Кітаем у барацьбе з распаўсюджаннем каранавіруснай інфекцыі і мерах, якія прымаюцца ў краіне па мінімізацыі пагрозы яе завозу і распаўсюджання, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Абмеркаваны вынікі аказання гуманітарнай дапамогі Кітаю. Міністэрствам аховы здароўя забяспечаны водпуск і афармленне матэрыяльных каштоўнасцяў для аказання гуманітарнай дапамогі, якая была дастаўлена двума авіярэйсамі.
У Беларусі на гэты момант выпадкі захворвання інфекцыяй, выкліканай новым каранавірусам, не зарэгістраваны.
Уладзімір Каранік расказаў, што з 30 студзеня пераведзена ў рэжым павышанай гатоўнасці работа санітарна-эпідэміялагічнай службы, хуткай медыцынскай дапамогі, усіх арганізацый аховы здароўя. Створаны неабходныя рэзервы лекаў, сродкаў індывідуальнай аховы.
Размова таксама вялася аб узаемадзеянні паміж рознымі міністэрствамі і ведамствамі ў рабоце па прадухіленні завозу і распаўсюджання віруса, арганізацыі санітарна-каранціннага кантролю.
Кіраўнік дзяржавы асабліва адзначыў неабходнасць прыняцця вычарпальных мер па арганізацыі мерапрыемстваў і звярнуў увагу, што меры павінны быць эфектыўнымі, але не празмернымі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-karanik
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus