Цырымонія ўручэння прэміі «Оскар» прайшла ў Лос-Анджэлесе ў 92-ы раз. Другі год запар у цырымоніі няма вядучага, паведамляе Meduza [3].
«Оскар» у намінацыі «Лепшы акцёр» атрымаў Хаакін Фенікс за карціну «Джокер». Лепшай актрысай прызнаная Рэнэ Зелвегер за фільм «Джудзі».
Лепшым замежным фільмам сталі «Паразіты» [4]; раней карціна таксама атрымала «Оскар» за лепшы сцэнар.
Лепшы кампазітар - Хільдур Гуднадоцір, якая напісала саўндтрэк да «Джокера». Лепшая песня - «(I'm Gonna) Love Me Again» з «Рокетмена».
«1917» узнагароджаны за аператарскую працу, візуальныя эфекты і звядзенне гуку. «Ford супраць Ferrari» атрымаў узнагароду ў дзвюх намінацыях: лепшы мантаж і лепшы мантаж гуку.
«Оскар» за лепшую працу мастака пастаноўшчыка ўручылі «Аднойчы ў ... Галівудзе», за лепшыя касцюмы - «Маленькім жанчынам», за лепшы грым і прычоскі - «Скандал».
Прэв'ю: abcnews.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/kino
[3] https://meduza.io/news/2020/02/10/oskar-2020-luchshim-akterom-stal-hoakin-feniks-luchshey-aktrisoy-rene-zellveger
[4] http://zviazda.by/be/news/20190710/1562781993-chym-paudnyovakareyski-film-parazity-blizki-minskamu-gledachu
[5] https://zviazda.by/be/tags/kino
[6] https://zviazda.by/be/tags/oskar