Пабудавана летась у правінцыі Гуйчжоў.
У кітайскай правінцыі Гуйчжоў, што на паўднёвым захадзе краіны, летась было пабудавана 8116 км аўтадарог, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
На будаўніцтва шашы, уключаючы 7386 км аўтадарог, якія праходзяць праз сельскую мясцовасць, урадам Гуйчжоў выдаткавана 29,34 млрд юаняў (4,3 млрд. долараў), паведамілі ў правінцыйным упраўленні аўтамабільных дарог. У правінцыі таксама былі адрамантаваны старыя аўтадарогі.
Як вядома, у 2019 годзе ў сельскай мясцовасці Кітая было пабудавана або рэканструявана 290 тысяч кіламетраў дарог, дзякуючы чаму жыхары больш 9400 вёсак атрымалі доступ да грамадскага транспарту, адзначылі ў Міністэрстве транспарту КНР.
Прэв’ю: i.ytimg.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya