Падчас XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу на стэндзе выдавецкага дома «Звязда» прайшла аўтограф-сесія з удзелам дзіцячай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой. Восем з адзінаццаці яе кніг выйшла менавіта ў нашым выдавецкім доме. А яшчэ творца прэзентавала сваю новую кнігу.
— Сёння я прадстаўляю новую кнігу-квэст «Ключ ад вялікай каштоўнасці», — расказала Кацярына Хадасевіч-Лісавая. — Гэта першая такая кніга ў Беларусі. Чытачы могуць у пачатку кнігі знайсці і выбраць сабе героя. А пасля ён адправіцца ў незвычайны квэст-падарожжа па старонках кнігі. У кожнай з незвычайных мясцін трэба знайсці па тры ключы. А ў фінале яны будуць абменены на ключ ад вялікай каштоўнасці. Якая ж? Знойдзеце адказ у кнізе.
Акрамя таго, на вокладцы кнігі надрукаваны QR-код. Адсканаваўшы яго пры дапамозе смартфона, можна паглядзець буктрэйлер па матывах твора.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/litaratura
[3] https://zviazda.by/be/tags/knigi
[4] https://zviazda.by/be/tags/xxvii-minskaya-mizhnarodnaya-knizhnaya-vystauka-kirmash
[5] https://zviazda.by/be/tags/kacyaryna-hadasevich-lisavaya-0