Пра гэта заявіла доктар гістарычных навук загадчык Цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі Вольга Ляўко падчас круглага стала [2], прысвечанага беларускай археалогіі.
— Калі мы гаворым пра надзвычай сур'ёзную тэму — дзяржаўнасць, у першую чаргу абапіраемся на знакавыя аб'екты, нашы старажытныя гарады, - адзначыла Вольга Ляўко. — Так, Полацк — самы старажытны па пісьмовых крыніцах і адзін з найстаражытнейшых па археалагічных. Комплекс матэрыялаў пацвярджае, што менавіта тут маглі зарадзіцца найбольш важныя палітычныя, эканамічныя працэсы. Гэта ўсё адлюстравана і ў матэрыяльнай культуры, пацвярджаецца ёй. Праводзячы раскопкі, мы шукаем і знаходзім адказы на розныя пытанні. Як узаемадзейнічала мясцовае насельніцтва з прышлымі, як, у якім кірунку развіваліся прылеглыя тэрыторыі?
Усё дакладна і ясна відаць па археалагічных матэрыялах... Археалогія — гэта звяно, якое звязвае розныя гістарычныя факты, розныя меркаванні вучоных і здымае шэраг спрэчак. Таму што калі ў якасці доказу прыкладзены матэрыяльны факт, ужо нікуды не падзецца... Напрыклад, я знайшла помнік эпохі вікінгаў на Дзвіне — Кардон, які сведчыць, што найстаражытнейшы адрэзак шляху «з варагаў у грэкі» праз лясную зону Усходняй Еўропы праходзіў якраз праз тэрыторыю Беларусі, а не праз Гнёздава пад Смаленскам, як было напісана ў падручніках. Гнёздава, аказваецца, стала найбольш актыўна выкарыстоўвацца на гэтым шляху аж на два стагоддзі пазней, чым наш адрэзак...
Прэв'ю: карціна "Валакуць волакам" М.Рэрыха.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://zviazda.by/be/news/20200204/1580823539-z-glybini-stagoddzyau-i-zyamli-chym-zhyve-suchasnaya-belaruskaya
[3] https://zviazda.by/be/tags/arhealogiya