Апоўначы па цэнтральнаеўрапейскім часе з 31 студзеня на 1 лютага, праз 188 тыдняў пасля рэферэндуму па Brexit, Брытанія фармальна выйшла з Еўрапейскага саюза. Падрыхтоўкі да моманту выхаду на працягу дня ішлі ў Лондане і Брусэлі, а Барыс Джонсан паабяцаў брытанцам «нацыянальнае адраджэнне». Пра гэта паведамляе ВВС [2].
«Я лічу, што гэта здаровае і дэмакратычнае рашэнне», — заявіў прэм’ер-міністр Барыс Джонсан ў пятніцу вечарам у сваім звароце да нацыі.
«Лічу, што пры ўсіх сваіх моцных баках, Еўрасаюз ужо 50 гадоў развіваецца ў напрамку, які больш не падыходзіць для нашай краіны», — заявіў прэм’ер, паабяцаўшы, што 31 студзеня стане пачатковай кропкай для «нацыянальнага адраджэння» Брытаніі.
Прэм’ер дадаў, што новая Брытанія будзе кантраляваць міграцыю, ствараць свабодныя эканамічныя зоны, не спыніць барацьбу з глабальным змяненнем клімату і нарэшце адолее злачыннасць.
Тэхнічныя падрыхтоўкі да моманту афіцыйнага выхаду з ЕС ішлі ўвесь дзень. У Бруселі ля будынка Еўрапарламента спусцілі брытанскі сцяг, замяніўшы яго на сцяг Еўрасаюза.
Прэв'ю: Getty
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://www.bbc.com/russian/features-51335101
[3] https://zviazda.by/be/tags/vyalikabrytaniya
[4] https://zviazda.by/be/tags/eurasayuz