4 лютага ў Маладзечне жыхароў рэгіёнаў будзе чакаць памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў. У гэты ж дзень у Наваполацку прыём грамадзян правядзе памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч.
Намеснік начальніка ўпраўлення пісьмовых і электронных зваротаў галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта
Аляксей Бабіцкі прыме грамадзян і юрыдычных асоб 5 лютага ў Краснаполлі.
У чацвер, 6 лютага, жыхары Пінска могуць звярнуцца да памочніка Прэзідэнта — інспектара па Брэсцкай вобласці Анатоля Маркевіча. Прыём запланаваны ў гарвыканкаме.
Праблемныя пытанні грамадзян 6 лютага ў Мазыры выслухае памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Шулейка, а ў Верхнядзвінску — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення развіцця кадравых тэхналогій і кіравання персаналам Адміністрацыі Прэзідэнта Ірына Зоцікава.
7 лютага са зваротамі грамадзян будзе працаваць у Століне Пётр Караваеў, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення грамадзянскага і сацыяльнага права галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення.
Марыя ДАДАЛКА
Прэв'ю: pravo.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/maryya-dadalka
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/tags/pryyomy-gramadzyan