Яго ўдзельнікамі стануць каля 500 чалавек. Эстафету маладзёжнай сталіцы горад атрымаў ад Оршы.
— Задача развіцця малой радзімы і рэалізацыя ініцыятыў моладзі ў гэтай сферы сёння актуальныя як ніколі, — падкрэсліў, звяртаючыся да маладых людзей, міністр адукацыі Ігар КАРПЕНКА. — Мы спадзяёмся, што вашы ідэі па паляпшэнні якасці жыцця ў розных гарадах Беларусі ў найбліжэйшай будучыні дадуць рэальны практычны вынік. У маладзёжнай сталіцы на працягу ўсяго года будуць праводзіцца розныя рэспубліканскія мерапрыемствы, горад стане платформай для падтрымкі і развіцця маладзёжных праектаў. Упэўнены, Пінск справіцца з гэтай задачай, а ганаровае званне натхніць пінчан прадставіць сябе з найлепшага боку.
Праграма рэспубліканскага свята ўключае рэспубліканскі форум #БеларусьМоладзьІніцыятыва, прафарыентацыйныя майстар-класы, выстаўкі-прэзентацыі, канцэрты. У Палескім дзяржаўным універсітэце адукацыйны семінар «Універсітэт 3.0 і дзяржаўная маладзёжная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь» збярэ прарэктараў ВНУ. Ва ўніверсітэцкім клубе пройдзе інтэрактыўная прэзентацыя дзейнасці Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра.
Учора ў рамках рэспубліканскага свята адбыўся ўрачысты мітынг-рэквіем у Мемарыяльным комплексе вызваліцелям горада.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв'ю: 34travel.me
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/syamya-moladz-demagrafiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[5] https://zviazda.by/be/tags/pinsk