Абнаўленне паказчыкаў адбылося 28 студзеня. Сярод беларускіх вышэйшых навучальных устаноў БДУ традыцыйна лідзіруе. Другое месца займае Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (у яго 2536 пазіцыя), трэці радок у Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (3326 радок). Сярод краін-суседзяў БДУ апярэджвае Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі (1147) і Універсітэт Латвіі (1140).
У тройку лепшых ВНУ свету ўваходзяць Гарвардскі ўніверсітэт, Стэнфардскі ўніверсітэт і Масачусецкі тэхналагічны інстытут.
Як падкрэсліваюць у прэс-службе БДУ, WRWU з'яўляецца самым масавым і нестабільным рэйтынгам: ён ахоплівае практычна ўсе вышэйшыя навучальныя ўстановы свету, якіх налічваецца каля 30 тысяч. У апошнія гады распрацоўшчык рэгулярна змяняе методыку ацэньвання. Год таму ён адмовіўся ўлічваць публікацыі буйных міжнародных калабарацый навукоўцаў, у складзе якіх працуюць і навукоўцы БДУ. У апошняй версіі нечаканым стала рашэнне не падаваць інфармацыю аб усіх расійскіх і турэцкіх ВНУ. Таксама аналіз дадзеных WRWU за апошнія пяць гадоў паказвае хаатычную змену пазіцый універсітэтаў пры захаванні, а часам і паляпшэнні ключавых параметраў іх дзейнасці. Напрыклад, БДУ год таму быў на 1119 месцы, а ў гэтым сезоне — на 763. Санкт-Пецярбургскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі ў студзені і ліпені 2018 года займаў 783 і 1367 пазіцыю адпаведна, а у 2019 годзе — 692.
Пры гэтым актыўная "барацьба" за лідарства ў рэйтынгу назіраецца паміж “топавымі” ВНУ першай тысячы, уваходжанне у якую абмяжоўваецца высокімі патрабаваннямі да навуковага і іміджавага складніку.
Нагадаем, “вялікай тройкай” самых аўтарытэтных сусветных рэйтынгаў прызнаныя Шанхайскі, QS і THE. Рэдакцыі гэтых сістэм “уручную” збіраюць, правяраюць і апрацоўваюць дадзеныя першай тысячы ВНУ. Дарэчы, у чэрвеньскай версіі QS БДУ займае 351 пазіцыю, што адпавядае ўваходжанню ў 1,5% лепшых універсітэтаў свету. Гэты паказчык пацвярджаецца вядомым амерыканскім рэйтынгам U.S.News, згодна з якім БДУ знаходзіцца на 346 месцы ў свеце. Акрамя таго, БДУ ў цяперашні час уваходзіць у сем глабальных прадметных рэйтынгаў у галіне фізікі, прыродазнаўчых навук, інжынерыі і хіміі, а ў 2017 годзе ацэньваўся толькі трыма.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв'ю: bsu.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vnu
[2] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[3] https://zviazda.by/be/tags/reytyng
[4] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya