У новай кнігарні, што адчынілася ў Віцебску на пачатку лістапада, шмат гасцей было ў Калядную пару: для многіх добрая кніга — паранейшаму лепшы падарунак
Калі гавораць, што папяровыя кнігі сёння не чытаюць, то гэта, пэўна ж, не пра Віцебск. Бо іначай не адчынілася б новая кнігарня ў абласным цэнтры. Кнігі, брашуры — на любы густ: больш як 11 000 назваў іх адначасова размешчана ў прасторы “Кніжнай зоркі”. На прылаўках — і сувеніры, блакноты, сшыткі, вучнёўскія дзённікі ды іншая папяровая прадукцыя. На адкрыцці кнігарні, помніцца, былі людзі розных узростаў, сацыяльных слаёў, прыйшло шмат школьнікаў, маладых людзей. Усім кніга — добры сябар.
Была ўжо ў “Кніжнай зорцы” й першая прэзентацыя. Расказаць пра сваю кнігу завітаў у кнігарню вучоны, публіцыст, краязнаўца Аркадзь Русецкі. Ён пазнаёміў тых, хто сабраўся на імпрэзу, з сваёй працай, прысвечанай Казіміру Малевічу. Праанансаваў і новую кнігу, падрыхтаваную да друку: гэта будзе біяграфія Уладзіміра Караткевіча.
Віцебск — горад пісьменнікаў, краязнаўцаў. І, несумненна, яны здольныя заахвоціць да чытання сваіх землякоў, прывабіць іх увагу да добрых айчынных кніг. І, мажліва, пабольшае тады пакупнікоў у беларускай кнігі, вырастуць тыражы айчынных выданняў.
Кастусь Ладуцька
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/sites/default/files/gr-02-2020-small_compressed.pdf
[2] https://zviazda.by/be/tags/gazeta-golas-radzimy