27 студзеня каля 23.30 у дзяжурную частку Нясвіжскага РАУС паступіла паведамленне ад відавочцы пра тое, што адбылося ДТЗ, кіроўца знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, паведамляе ДАІ [1].
Супрацоўнікамі ДАІ, на месцы быў затрыманы 44-гадовы жыхар Нясвіжа. Па выніках медыцынскага агляду ў выдыханым паветры выяўлена 3,3 праміле алкаголю.
Мужчына растлумачыў, што пасля сваркі з дзяўчынай па дарозе дадому выпіў спіртнога, пасля чаго працягнуў рух і ў далейшым не справіўся з кіраваннем, аднак сам момант ДТЗ ён не памятае.
Дзеянням кіроўцы будзе дадзена прававая ацэнка.
Спасылкі
[1] https://minobl.mvd.gov.by/ru/news/1784
[2] https://zviazda.by/be/tags/dai
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz