Каля вёскі Новая Галынка праводзіліся меліярацыйныя работы. Падчас іх рабочыя выявілі восем, як ім падалося, процітанкавых мін, меркавана часоў Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта паступіла паведамленне ў Зэльвенскі РАУС.
На месцы выяўлення небяспечнай знаходкі быў выстаўлены пост. Аператыўна прыбыла сапёрна-піратэхнічная група ваеннаслужачых в/ч 5522. Знаходкі былі ідэнтыфікаваныя. Аказалася, што гэта не процітанкавыя міны, а дыскі да кулямёта Дзегцярова. Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкаама, пазней было знойдзена яшчэ дзевяць такіх жа дыскаў. Усяго было выяўлена 19 адзінак, у якіх знаходзілася 1233 патроны. Таксама быў знойдзены штык-нож ад вінтоўкі Мосіна.
Боепрыпасы перадалі ў Зэльвенскі РАУС. Яны будуць знішчаныя ва ўстаноўленым парадку.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/miny
[2] https://zviazda.by/be/tags/kulyamyoty
[3] https://zviazda.by/be/tags/zelvenski-raus