Банк развіцця ў 2020 годзе накіруе на фінансаванне дзяржпраграм і мерапрыемстваў Br966,77 млн. Адпаведны план фінансавання зацверджаны пастановай Савета Міністраў нумар 41 ад 24 студзеня бягучага года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе [1] БЕЛТА.
У прыватнасці, на дырэктыўнае крэдытаванне ў адпаведнасці з пастановай Саўміна ад 28 снежня 2019 года нумар 934 "Аб крэдытаванні дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў у 2020 годзе" будзе накіравана Br509,92 млн. На недырэктыўнае крэдытаванне - Br456,85 млн. У прыватнасці, будзе фінансавацца стварэнне і развіццё транспартнай інфраструктуры, узлётна-пасадачных палос, рэканструкцыя і будаўніцтва пуцеправодаў.
Валюта крэдытавання ўстанаўліваецца крэдытадаўцам па ўзгадненні з крэдытаатрымальнікам з улікам прававога акта, якім зацверджана адпаведная дзяржаўная праграма (мерапрыемства).
Прэв'ю: belmarket.by
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/bank-razvitstsja-u-2020-godze-nakirue-na-finansavanne-dzjarzhpragram-i-merapryemstvau-br967-mln-84701-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bank-razviccya
[3] https://zviazda.by/be/tags/bank
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhpragrama
[5] https://zviazda.by/be/tags/finansavanne