Дзень свайго 49-годдзя мужчына вырашыў адсвяткаваць у більярдным клубе. Месца выбраў не выпадкова - ён з'яўляецца вялікім аматарам гэтай гульні. Разам з ім на свяце была кампанія знаёмых.
Баўленне часу суправаджала і ўжыванне спіртнога. Калі ўсе партыі былі сыграны, імяніннік сабраў 16 більярдных шароў у скрынку і “падарыў” іх нецвярозаму таварышу. Той у сваю чаргу ўзяў іх і сышоў дадому.
Як паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў Кастрычніцкага РАУС г. Гродна, кошт выкрадзенага склаў 350 рублёў. У ходзе праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў асобы мужчын былі ўстаноўлены. Дзеянням імянінніка дадзена прававая ацэнка. Раней мужчына судзімы не быў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: arttablo.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[2] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[3] https://zviazda.by/be/tags/bilyardnyya-shary