Ноччу 25 студзеня ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры па вул. Чкалава ў г. Віцебску, паведамілі [1]на сайце МНС. Там назіралася задымленне ў кватэры, размешчанай на восьмым паверсе дзевяціпавярховага шматкватэрнага жылога дома.
Гаспадыня жылля 1971 года нараджэння, пражывала сумесна з мужчынам, 1978 года нараджэння. На момант узнікнення пажару абодва знаходзіліся ў кватэры.
Работнікамі МНС у складзе звяна газадымаахоўнай службы ў палаючым памяшканні кухні на падлозе знойдзены мужчына, які знаходзіўся ў несвядомым стане, далей у памяшканні калідора на падлозе выяўлена гаспадыня жылля. Пацярпелыя вынесеныя ў бяспечнае месца і перададзеныя брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Пасля праведзеных рэанімацыйных мерапрыемстваў канстатавана смерць абодвух грамадзян.
У выніку пажару ў кватэры закураны сцены, столь, у памяшканні кухні пашкоджана мэбля.
Па гэтым факце праводзіцца праверка. Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Спасылкі
[1] https://vitebsk.mchs.gov.by/novosti/295174/?_ga=2.47466671.908776537.1580045974-1362660190.1575183490
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[5] https://zviazda.by/be/tags/mns